Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Познаём Беларусь вместе

Родная мова для самых маленькіх.

         У адпаведнасці з артыкулам 90 Кодэкса аб адукацыі  Рэспублікі Беларусь мову навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначае яго заснавальнік, а права грамадзян на выбар мовы навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, гэта  дазваляе забяспечваць станаўленне цэласнай асобы выхаванца, яго развіццё шляхам інтэграцыі ў дзве роднасныя культуры сродкамі беларускай і рускай моў.

         З улікам пажаданняў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх установы дашкольнай адукацыі фарміруюць групы, якія арганізуюць адукацыйны працэс як на рускай, так і на беларускай мове. У рэгістрацыйна-кантрольную форму па ажыццяўленню адміністратыўнай працэдуры № 6.6 “Пастаноўка на ўлік дзіцяці, якое мае патрэбу ва ўладкаванні ва ўстанову дашкольнай адукацыі” (журнал)  уключана графа “выбар мовы навучання”. Бацькі адразу выказваюць пажаданні аб мове навучання ў дашкольнай установе.

         Пры адсутнасці дастатковай колькасці дзяцей (12 для рознаўзроставых груп, 20 для ўзроставых) для фарміравання асобнай групы ва ўстанове дашкольнай адукацыі ствараюцца неабходныя ўмовы для арганізацыі адукацыйнага працэсу пэўнага дзіцяці на беларускай мове:

- паступовае ўвядзенне беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці, пачынаючы з ранняга ўзросту;

- пачынаючы з II паугодзя у 2 малодшай групе (3 гады) у адукацыйны працэс уключаюцца заняткі па развіцці маўлення і культуры маўленчых зносін;

- праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, Дню беларускага пісьменства, беларускай культуры і інш.;

- у адукацыйны працэс уключаюцца народныя беларускія гульні, танцы, песні, казкі, праводзяцца фальклорныя святы і забавы;

- ствараецца адпаведнае прадметна-прасторавае асяроддзе: куткі і пакоі беларускай культуры, адбываецца ўключэнне прадметаў нацыянальнай культуры і побыту ў гульнявыя куткі, кніжныя выставы творай айчыннай літаратуры і інш.;

- павышаецца прафесійны ўзроўнь педагагічных работнікаў па пытаннях лінгвістычнага і маўленчага развіцця выхаванцаў ва ўмовах блізкароднаснага двухмоўя;

- створана навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ўстаноў дашкольнай адукацыі, якое выдаецца як на рускай, так і на беларускай мовах;

- з мэтай ўдасканалення ў выхаванцаў навыкаў беларускага маўлення і маўленчых зносін, ажыццяўлення нацыянальна-культурнай сацыялізацыі дзіцяці, фарміравання яго нацыянальнай самасвядомасціва ўстановах дашкольнай адукацыі правядзяцца Дні беларускай мовы.

У групах з беларускай мовай навучання адукацыйны працэс на працягу дня ажыццяўляецца на беларускай мове.

Разделы сайта